Читать онлайн «Жнівень»

Автор Нина Матяш

Hіна Мацяш

Жнівень

Жнівень: Лірыка. — Мн. : Маст. літ. , 1985,- 78 с. , іл.

Рэцэнзент Уладзімір Васілевіч

© OCR: Камунікат. org, 2011 год

© Інтэрнэт-версія: Камунікат. org, 2011 год

ЛЮБОЎ

Той час, які прасякнуты табою... —

Адно ў той час бываю я жывою.

Адно тады напэўна знаю я:

Не марна доля доўжыцца мая.

Не марна выпрабоўвае сурова:

Ты — зерне ў ёй.

Астатняе — палова.

МАРНАСЦЬ

Ёсць справа,

Ёсць клопат,

А ёсць мітусня,

Ёсць тое,

Што выявіцца ў непадкупнасці дня

Лухтою:

I рэчы, якімі сябе атачыў,

I жалі,—

Бо вымерлі пеўчыя птушкі душы,

Сканалі.

Дай бог развярэдзіцца жорсткай нудзьбе

Па промню!. .

Якая жанчына кахала цябе!. .

Ці ўспомніш?

* * *

Прыпыніся на хвіліну,

Чалавек.

Прыглушы машыну вечнай спешкі

I пад засенню жалезнага ламачча,

Як калісьці пад зялёным дрэвам,

Ты прысядзь,

прымруж свае павекі.

Хоць на момант ціха засяродзься,

Прыгадай свой шматвяковы ранак:

Колькі жыў ты —

ты абараняўся.

Абараняўся

ад звяроў драпежных.

Абараняўся

ад стыхій шалёных.

Абараняўся

ад уласных жахаў

Перад усім няўцямна таямнічым. Найбольш абараняўся ты. Дык, можа,

Пагэтаму ты й выжыў,

Чалавек?

Расплюшчы вочы,

паглядзі навокал: Дзівоснае відовішча,

ці праўда?

Замест пячор асклізлых, кажановых — Вясёлкавыя —

Аж да неба —

Гмахі;

Жахлівыя калісьці бліскавіцы

Пакорнай хваляй цыркавога ззяння

Тваю руку ўладарную цалуюць,—

Як пераможна гэтая рука

Тармосіць расчасаныя загрыўкі

Прыручаных драпежнікаў!. .

Як дзёрзка

Рука твая цяпер не камень з прашчы

Кідае,

А, дапытлівая, ўзносіць

У таямнічы Космас караблі!. .

Дзівоснае відовішча,

ці праўда?

Папляскай,

Чалавек,

У ладкі,

Папляскай сам сабе!

А вунь глядзі, глядзі —

Над полем

Лунае ў вышыні шуляк,

I каменем спадае ўніз,

I зноў узлунвае ў нябёсы,

I ў кіпцюрах яго —

Палёўка...

Ды толькі —

што гэта?

Шуляк,

Здабычу з'еўшы, мёртвы сам Дадолу падае:

палёўка

Зрабілася жывой атрутай

Табой затручанага поля...

Папляскай,

Чалавек,

у ладкі, Папляскай сам сабе!. .

А вунь — глядзі, глядзі —

Бяжыць рака,

Табой спрамлёная,

бяжыць яшчэ, віруе,

Ды ўжо замест гарлачыкаў—

Цвіце

Разводдзе плямаў масляных —

I б'ецца

Канальна

рыба ў тых зіхоткіх кветках,

I ракі ачмурэлыя на сушу

Паўзуць

з атручанай

табой

ракі...

Папляскай,

Чалавек,

у ладкі...

А можа стацца так, што ў нетрах у жалезных,

Якімі ты сябе натхнёна атачыў,

Не толькі архідэй зоркападобных,

A пырніку, a крапівы не ўбачыш,

A лісціка трыпутніку не знойдзеш

Да ранкі развярэджанай прыкласці — Бо тэта ж дробязь,

толькі пустазелле...

Нібыта сам ты, цэласны, магутны,

Не з дробязей складаешся,

не з клетак,

Нібыта сам —

не частачка Прыроды...

Дзе позірк твой блукае,

Чалавек?

Ты ж сапраўды i кмелівы, i дужы,

Ты ж сапраўды дапытлівы i спрытны,

I працаваць ты, i любіць умееш,

I нават на самаахвярнасць здольны!

Чаму ж ты ад садоў Семіраміды

Ідзеш да творанай жыўцом пустыні?

Абараняўся ты, a стаў драпежны,

I вось — палюеш на сабе падобных,

I адсякаеш рукі піяністу,

I вырываеш вочы мастаку,

Ca стадыёна чыніш лагер смерці,

Сабор ператвараеш у казарму!. .

Ты ўстаў.

Ты азіраешся...

Ты болей

Не хочаш воплескаў у гонар свой,

Не хочаш!. .

У засені жалезнага ламачча

Праклюнулася каліва надзеі.

ЛЮДСКАЯ ДОЛЯ

Такая ўжо нашая доля —

Не ведаць адхлання

Ад болю за ўсіх нас,