Читать онлайн «Духоўная сінэргія: адукацыя і асветніцтва: навуч. дапаможнік па курсу філасофіі для студэнтаў і аспірантаў»

Автор Тамара Габрусь

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ Кафедра філасофіі І. Ф. Габрусь, У. І. Міськевіч, Ю. А. Харын Р УИ БГ ДУХОЎНАЯ СІНЭРГІЯ: АДУКАЦЫЯ І АСВЕТНІЦТВА а Навучальны дапаможнік па курсу філасофіі для студэнтаў і аспірантаў ек т ио Пад рэдакцыяй У. І. Міськевіча бл Би Мінск 2002 УДК 1М (075. 8) ББК 87 я 73 Г 12 Рэ ц э н з е н ты : д-р філас. навук, праф. Н. І. Латыш; д-р філас. навук, праф. Т. М. Алпеева. Р Габрусь І. Ф. УИ Г 12 Духоўная сінэргія: адукацыя і асветніцтва: Навуч. дапаможнік па курсу філасофіі для студэнтаў і аспірантаў / І. Ф. Габрусь, У. І. Міськевіч, Ю. А.
Харын; пад рэд. У. І. Міськевіча. – Мн. : БГУІР, 2002. – 58 с. БГ ISBN 985-444-424-4 У дапаможніку раскрываецца філасофскае разуменне духоўнай сінэргіі. Даецца яе структурна-функцыянальны аналіз. З акцэнтаваннем зместу такіх яе важнейшых складальнікаў, як адукацыя і асветніцтва. Аналізуюцца праблемы сучаснай а сацыяльнай і духоўнай сінэргіі беларускага грамадства. ек УДК 1М (075. 8) ББК 87 я 73 т ио бл Би ISBN 985-444-424-4 © І. Ф. Габрусь, У. І. Міськевіч, Ю. А. Харын, 2002 © БГУІР, 2002 Уводзіны Веды, асветніцтва і адукацыя належаць да найважнейшых набыткаў цывілізацыі. У сваёй сукупнасці яны ўтвараюць механізм, праз які передаецца соцыякультурны вопыт ад аднаго пакалення да другога, а таксама здзейсняецца працэс сацыялізацыі асобы. Характар і функцыянаванне гэтага механізма залежыць ад многіх чыннікаў, галоўнымі сярод якіх з,яўляюцца светапоглядныя імператывы соцыума, яго практычныя патрэбы, жадаемы тып асобы. Сёння, ва ўмовах пашырэння працэсаў глабалізацыі (якія знітоўваюць ў адно цэлае эканомікі розных краін, а таксама інфармацыйныя прасторы) Р істотную ролю адыгрывае і сфера адукацыі. Яна палягае ў тым, каб, па-першае, выпрацаваць новую адукацыйную парадыгму, адпавядаючую выклікам ХХІ ст. , УИ па-другое, стаць на справе "мастом" між рознымі культурамі, па-трецяе, забяспечыць умовы для паўнацэннага станаўлення і развіцця асобы, скіраванай на каштоўнасці чалавечай салідарнасці і гуманізма.