Читать онлайн «Белорусский дневник – 2022»

Автор Владимир Кулик

Белорусский дневник – 2022

© Карданов Валерий Алексеевич

© Каренда Иван

© Корнев Виталий Анатольевич

© Кулик Алексей Владимирович

© Кулик Владимир Николаевич

© Макеенко Людмила Михайловна

© Позлевич Иосиф Марьянович

© Туровец Татьяна Владимировна

© Филаткина Мария Александровна,

© Яцкова Ольга Александровна

Редактор Владимир Николаевич Кулик

ISBN 978-5-0059-1251-0

Предисловие

Уважаемые читатели!

Вы держите в руках первый выпуск литературного альманаха «Белорусский дневник – 2022».

Это новый проект Региональной общественной организации «Национально-культурная автономия „Белорусы Москвы“» (НКА «Белорусы Москвы»), который осуществляется по инициативе и непосредственном участии членов автономии Кулика Владимира Николаевича и Карданова Валерия Алексеевича.

Среди наших земляков-белорусов много талантливых и интересных людей, которые на страницах альманаха могут поделиться своими рассказами, стихами, заметками, воспоминаниями, фотоматериалами, иллюстрациями, связанными с интересными моментами в жизни, с нашей родной Беларусью.

Первый выпуск альманаха открывают стихи нашего знаменитого земляка Каренды Ивана Арсеньевича, учителя, журналиста, дипломата, поэта и прозаика. Поэтическая часть начинается стихотворением «Дом Купалы». 2022 год – год 140-летия со дня рождения нашего белорусского песняра Янки Купалы.

Надеемся, что этот проект найдёт отклик у наших земляков и очередные выпуски будут ещё более содержательными и красочными.

Председатель НКА «Белорусы Москвы»Тужилкина Алла Анатольевна31. 08. 2022

Каренда Иван

г. Минск

Дом Купалы

Мы ідзём у музейныКупалаўскі дом,як у спадчынны храм,з беларускай малітвай. Як на споведзь ідзёмперад ім, Песняром, —мы з Купалам адзінаюдоляй спавіты. Мы ідзём у гасцінныКупалаўскі домпа параду, па шчыраероднае слова. Тут сагрэе і сэрцанапоўніць святломгаспадыня яго —беларуская мова.
Тут для ўсіх землякоўі замежных гасцейстол засланысвяточным абрусам. У Купалаўскі домвы заходзьце часцей —тут Купалы душа,тут душа Беларусі.

Родная вёска

Я вырас у вёсцы і вёску люблю,Мне горад яе не заменіць ніколі. Тут роднае слова я прагна лаўлюІ дыхаю свежым паветрам уволю. І слухаць люблю, і люблю назіраць,Як звоніць уранку ля студні вядзерца,Як ноччу над вёскаю зоры гараць,Пяшчотным цяплом саграваючы сэрца. Люблю цішыню беласнежных палёў,І соснаў у лесе чырвоныя шчокі,І клёкат вітальны шчаслівых буслоў,Якія вярнуліся з даляў далёкіх. Люблю, як у небе пяюць жаўрукі, —Іх слухаў бы вечна, стаіўшы дыханне. А кветкавы водар улетку такі,Што хмеліць душу, як пачатак кахання. Калі ж надыходзіць грыбная пара,То большай, напэўна, няма асалоды,Як раніцай з кошыкам збегчы з двараУ царства грыбоў і лясной прахалоды. Ты ў сэрцы заўсёды, з хвіліны радзін,Мая незабыўная родная вёска! —Як пошум бароў, па якіх я хадзіў,Як нёманскіх хваляў адвечныя ўсплёскі.

Дваццаць Першаму Стагоддзю

І Дваццаць Першаму СтагоддзюБракуе мудрасці, на жаль,Каб чалавецтва ў міры, згодзеГлядзела ў сонечную даль. Ах, Дваццаць Першае Стагоддзе!Табе паверыў чалавек,А ты, як чорт, сябе паводзіш:Нясеш хваробы, войны, здзек. Ты, Дваццаць Першае Стагоддзе,Сцяжына ў глуш, а не бальшак?Не людзі мы, а толькі зброддзе,І не дамовімся ніяк?Ох, Дваццаць Першае Стагоддзе!Табе не брыдка ваяваць?! —Смяротнай зброяй верхаводзіць,Зямлю крывёю заліваць?!Чым, Дваццаць Першае Стагоддзе,Змываць свой сорам будзеш тыЗа шкоду людзям і прыродзе —За горы смецця, бруд вады?Што, Дваццаць Першае Стагоддзе,З сабою ў Вечнасць панясеш?Той боль, які жыве ў народзе,Не згубіш і не растрасеш!О, Дваццаць Першае Стагоддзе!Мы аслабелі, знемаглі…Калі ты волатаў народзіш,Якія спыняць гвалт Зямлі?