ВЕРШЫ***Белы. Чорны. Кантраст? Антонім?Хутчэй - дзеці ШЭРАСЬЦІз процілеглымі мроямі. ***Недзе на цёплым жывацеіснуе мільённая радзімка. цікава — пра што яна марыць?. . *** фэміністамі фэміністкамПясочны матыль(ужо стары дзядзька)прыпыніцда ля блакітна-зімовай кветачкі... а ўвечары - здрадзіць ёйз нахабнай лямпачкай. ***таўровыя подыхіасядалі на пульсуючых шыяхі сьцякалі ў цыяністыя вочыперапаўняючы іх каліем***Хлопчык кульгавызлуецца на боцікпытае ў татычаму ён скачаа я бягу ад тагошто бачуа ён стаіць і злуеццана боцік***Калі народзіцца сьмерцьі памрэ нараджэньнебудзе халодна. Знакамітыя людажэрыўпрыгожаць свае кромлехігірляндамі прусаковыміі сьнегам засушанымяны сьціснуцда камячкаміі ціхенька-ціхенька будуцьцалаваць шматкі маёй скуры.
***Марцыпанавы сьнегуключалі толькі па пятніцахкалі птушыныя сьвятыяхавалі свае лапкіад маіх дзіцячых позіркаў. Яны баяліся тлустых зімовых вусеняўтаму апраналі пухнатыя кажушкій хавалі свае лапкіу маіх дзіцячых позірках. ***на падлозе вандруюць не паперына падлозе вандруюць вантробыяны пляскаюць у далоніпатрабуючы словаўна падлозе шкрабецца ня коткана падлозе шкрабуцца нэрвыяны лашчаць сваю сыстэмуаплятаючы косткіна падлозе ня пляма сьмятанына падлозе мыюцца ценіяны пішуць сінія вершыпатрабуючы кавы са спэрмай***Пад грукат малочнага сэрцашпітальнай багоўкія прыкладаюся вухамда вуха чужогая слухаю цяпло чыіхсьці думакпад грукат малочнага сэрцашпітальнай багоўкі***Запляцеш мне коскі коскіз водарам лекаўі я прайду зданьню зданьнюпраз тваё целаі я аддам словысловы нямым вуснамкалі запляцеш мне коскі коскіз водарам сьмерці***Пёрка пухнатае падаезь цельца птушынагападчас паляваньня на ложак асфальтавы. Пёрка пухнатае ведаеляцець яму доўгатаму асьцярожна кладзеццана голаўанёла. ***У краінах недасьледаваных твараўз тваімі вачымашукаю выйсьцяды - марнашапаценьне стомленых вуснаўускрыкі зрэнаксьляпыя ніколі ня чуюцьглухія ня бачаць. Дарэмна размовамі поўніцьнямытыя шклянкіна сьняданак - смажаны чмеліка потымвывучэньне атамаў страхуў белых пакоях. ***На целе тваімяк на мапе Сусьветуёсьць чорныя кропачкі выспаў,буду шукаць іх і даваць імімёны СВАІХ каханкаўадыліпрабягу казытаньнем дзіцячымі зьнікну ў белай травепад небам зялёнымАднойчы...
Книгогид использует cookie-файлы для того, чтобы сделать вашу работу с сайтом ещё более комфортной. Если Вы продолжаете пользоваться нашим сайтом, вы соглашаетесь на применение файлов cookie.