Успаміны дзяцінства: дзедава хата і бацькоўскія прысады... не, або так: чароўная сіметрыя двара і запаветныя аркі... Новая кніга Алеся Аркуша "Брызгалаўка" — не пра тое і не пра тое. Прыгадваючы, Аркуш малюе трэцюю Беларусь, што прарасла бетонам проста пасярод палеткаў. Глядзець, як азёры ўтвараюцца з торфакапальняў, вадаспады — з водаачышчальных канструкцыяў, а як краявід пачынаюць фармаваць не толькі блізкі ўзлесак, але і фабрычныя коміны. Назіраць, як на тваіх вачах, нібы ў лістоту, убіраецца...
Успаміны дзяцінства: дзедава хата і бацькоўскія прысады... не, або так: чароўная сіметрыя двара і запаветныя аркі... Новая кніга Алеся Аркуша "Брызгалаўка" — не пра тое і не пра тое. Прыгадваючы, Аркуш малюе трэцюю Беларусь, што прарасла бетонам проста пасярод палеткаў. Глядзець, як азёры ўтвараюцца з торфакапальняў, вадаспады — з водаачышчальных канструкцыяў, а як краявід пачынаюць фармаваць не толькі блізкі ўзлесак, але і фабрычныя коміны. Назіраць, як на тваіх вачах, нібы ў лістоту, убіраецца ва ўласную гісторыю горад-саджанец. Як набывае свае легенды і цёмныя бакі. Жодзіна, Салігорск, Наваполацк. Прачытаўшы жодзінскія аповеды, ловіш сябе на думцы, што суконныя скароты ДРЭС, ЦЭЦ, бы найсаладзейшыя сугуччы, пачынаюць лашчыць і тваё вуха. Выкшталцоны відавочца ўласнага дзяцінства Аркуш, без сумневу, мае адказ на пытанне, з чаго пачынаецца Жодзіна, яго Жодзіна. Да ўласна Алесевых успамінаў далучаюцца прыгады яго бацькі, Барыса Козіка, пра вайну. Книга «Брызгалаўка» авторов Алесь Аркуш, Козік Барыс оценена посетителями КнигоГид, и её читательский рейтинг составил 8.00 из 10.
Для бесплатного просмотра предоставляются: аннотация, публикация, отзывы, а также файлы для скачивания.
Рецензии на книгу
Написано 0 рецензий