Сяргей Балахонаў
Сьмерць лютністы
Апавяданьне з часоў апошняй нямецкай акупацыі
Немцы не дазволілі нармальна справіць навагоднія сьвяты. Не зважаючы на вялікі спадзеў многіх ахвотнікаў, фаервэркі былі катэгарычна забароненыя пад пагрозаю карных захадаў ажно да расстрэлу. Як папраўдзе, расстрэлы дужа нэрвавалі менскі люд. Неяк цяжка было сьцяміць, чаму немцы, калі што ня так, хапаліся за зброю. Амаль як бальшавікі тыя. Хаця апошнія чынілі практычна ўсё ўпотайкі безь нямецкае схілкі да паказальнасьці, але хто ж у Менску ня знаў мясьціны, дзе НКВД мардаваў людзей?! Хто-ніхто, аднак, быў гатовы зразумець немцаў, бо ў менскіх ваколіцах шнырылі савецкія банды, а руіны самога места таксама былі ня надта бясьпечнымі з прычыны дзейнасьці зладзейскіх груповак, якія менавалі сябе „патриотическим подпольем“. Так ці гэтак, але стрэлы тут гучэлі штодня, бо нямецкая адміністрацыя ня мела аніякае пэўнасьці, што пад выглядам фаервэркаў чырвоныя ня ўчыняць якой-кольвек дывэрсіі.
У адной з кватэраў на Старажоўцы Новы год сьвяткавала грамада прагрэсіўнае беларускае моладзі. Хлопцы й дзяўчаты пад немудрагелістую заедзь пілі крэпкую самагонку, слухалі спадзеўны Лёндан і зьненавідную Маскву, шэптам пяялі народныя й нацыянальныя песьні, гутарылі пра паваенную будучыню мілае Бацькаўшчыны. Нехта з хлапцоў прыцёг даўных віленскіх паштовак „Беларускі флірт“. Знаны ў сябрыне лютністы Анатоль Лагуцёнак пачынаў гэты флірт выабражаць, чапляючыся да прытомных дзяўчат. Было сьмешна. Сьмяяліся да праўды, ня ўсе, бо на вечарынцы знайшлося месца гмураватаму Міхасю Лапіцкаму, каторы такіх публічных жартачкаў ня дужа паважаў. На пачатку вайны ён дзейнічаў у складзе групы, што высадзілася каля сталіцы Савецкае Беларусі для таго, каб чыніць перашкоды адступаючым чырвоным войскам. Потым доўгім часам хлопец мусіў перабываць у Гомелі, які немцы далучылі да сваёй „Украіны“.
Відавочна, Міхась бы там і застаўся, каб не тупое хваравітае пачуцьцё адарванасьці ад усякага беларускага жыцьця. Акром жа таго сэрца мкнулася міжволі туды, дзе жыла тая, якую ён, здавалася, кахаў. „Закаханы беларускі эсэсавец“, — іранічна хмыліўся хлапец сам сабе, бо працягваў службу ў 13-м беларускім баталёне
SS. Каханая ж, як гэта ўчастых бывае, ладна адмянілася ад пары іхняга апошняга пабачаньня за філіжанкаю сапраўднае бразыльскае кавы й ісьцінна- арыйскае чакаляды. Тое ўжо была не ранейшая Ганулька й не
товарищ Анна, а вельмі сур ’ёзная фройляйн —
Hanna Smetantschuk. Добр а ўмеючы па-ня мецку, дзяўчына стал ася тлу мачкай пр ы адным з палкоўнікаў у Менску.
HerrOberst, папсаваны мазгамі на вайне ды ежы, глядзеў на Ганну выключна як на тлумачку з барбарскае славяншчыны на крывічэсьлівую нямецкую мову, ня робячы ніякіх пасьлізьненьняў на ейную жаноцкасьць. Міхась тое ведаў, але ласкавасьць каханай пры сустрэчы падав алася яму надта ўдаванай, а ў словах ейных чулася паняверка. Яна адно здагадвалася, што жаўнерык мо й сапраўды аб ёй трошкі няроўненька дыхае. Ці ня трошкі. Фройляйн ня цешыла вонкава каменная натура сп. Лапіцкага, ягоная станаўкая маўклівасьць ды задуменнасьць. Гэта агулам яе бянтэжыла, бо яна ўважала Міхася за нядрэннага літаратара, зь немалою насалодаю чытаючы яго допісы й вершы на бачынах нешматлікіх беларускіх выданьняў.