1Ніцма ляжышI ў глыбокім сненніХаваеш сваю душу. Загавару з табою —Адкажаш,Але не пачуеш. Рукою цябе крану —Запомніш,Але не ўбачыш. Ты ў самым пачатку часу,Дзе БогРазрознівае-разасабляеСвае раўнаісныя іпастасі —Жыццё і Смерць. 2Няма ні набытку,Ні страты. Насенне чакаеСваёй пары —Замкнёнае ў сховішчах сэнсу. I не спяшаецца прыгажосцьСабраццаУ келіху кветкі. Магчымасць шукае сябе,ДаючыГлінеСвае найменні. 3Чакае,Што з ёю нешта адбудзецца,Але не ведае —Што. Хоча,Каб тое,Чаго чакае яна,Адбылося,Але не можа даўмецца,Адкуль яно можа ўзяцца,Калі няма яго ў ёйЦяпер. Што ні трапляецца ёй,Адпускаецца неахвотна. Растворана ў ёйМагічная сіла,У ёйПрадугадваецца жанчына. 4Усе пакідаюць у ёйСвой след —Нібы пазначаюць месца,Куды вярнуцца. Але не вяртаюцца. Гліна:Адзіная спадарожніца,Для якойНіхто не бывае мінулы. 5Не хоча,Каб яе бачыліI разумелі,Але сама хоча бачыцьI разумець. Яшчэ ўсё магчыма — ЯшчэСіла не варагуе з сілайI не смуткуе па смерці. ЯшчэСлова само сябе чуе,А вобраз —Бачыць. Размова пра н е ш т а,Што доўжыцца з веку ў век,Але не можа ні скончыцца,Ні пачацца. 6З радовішча снуАбуджаецца,Каб нарэшцеПрачнуцца нечымАльбо сабой. Вада забірае,Агонь збірае,I думка знаходзіць у ёйСваё падабенства. Цяпер сцеражыся,Каб не памерціРаптам. 7Захоўваешся ў цяніУсіх рэчаўI ўсiх iстотI ў сабеЗахоўваеш сэнс,Iм яшчэ не вядомы. Каб насампраўдзеПрысутнiчаць кожны раз тут,Даецца,Быццам сляпому доказ,Сама сабеЎ рэчах і ў постацяхРэчаіснасць. А глінаУсё пераконвае ўсіх,Што можнаБачыць не гэтак,Што можаУсё быць інакш. 8Нешта сабраласяI разышлося,Але засталося ў памяціРазам. Нібыта і ёсць янаI нібытаЯе няма. З іншага часуI з іншай прасторы:Калі да яе набліжаешся —Адступае,Калі адступаешся ад яе —Трымае. Памяць,Якая нікому ўжо не належыць,Але якой належацьУсе. 9Паволi альбо раптоўнаМы адхiляемсяАд задумаў,Якiя хацелiСпраўдзіцца намі,Калі не чуем,Ці адгукаецца наваколле. А самае простае,На што не звярталася ўвагі,Спраўджваецца цяперI застаецца заўсёды. Блукае,Шукаючы павадыра,У гліне навобмацакСонца. 10Упісаная ў прастору,Абжытую ўсімі,I ўсім свая,Усталёўваешся ў адлегласць,Якой немагчыма парушыць,Каб апынуццаЗ далёкім побач,А з блізкім яшчэ бліжэй. Безліч нераспазнаныхСузор’яўСпластоўваецца ў табеI раствараецца мностваМлечных ШляхоўНевядомых. Ціхмяна ляжыш,Утуліўшыся ў глыбіню,ГалактыкаIншага вымярэння. 11Пад чорнай карою глебыБелы хлеб плоцi. Не памятае,Цi, як зерне,Апала яна з вышыні,Ці ўзышла з глыбіні,Ці простаТут затрымалася выпадкова. Дух,Што стаў плоццю,Але перастаў быцьДухам. 12Любіць,Каб яе лашчылі,Песцілі,Бралі ў рукі. Тады яна ажывае,Тады яна робіццаЧуйнай і паслухмянайI вучыцца разумецьЧалавека. Можа, чакае,Што ёнВылепіць з яе тое,Чым сам дагэтульЯшчэ не здолеў зрабіцца,Ці, можа,Наадварот,Вернецца ў яе лона —I светНанава стане райскім. 13ГалечаЦябе ачышчае,Спакой прасвятляе. АблокiСпыняюцца над табой,РучаiХочуць завесціЗ табой размову. Празрыстая для сябе,Зацемненая для старонніх,ЯднаешВыток і суток,А самаЗастаешся на месцыСам-насам з усімі —Выйсце,Замкнёнае нацянькі. 14ПерацякаешЗ самое сябеУ сябе самую. Няспынны кругазваротУнутрыАдсутнай прасторы,Дзе думка,Калі яна пранікаеЎ прычынуI асягае вынік,Знаходзіць, што страчваецца,—Рэчаіснасць. А рэчаіснасцьРаспазнае, што янаНасампраўдзе ёсцьУ несупыннай сустрэчыЗ сабоюІншай. 15У нетрах зямлiВыспяваеш паволi. Чакаючы,Што ў чалавекуВыспее думка,Якая цябе зразумее. А ёнЖыве нараджэннем і сконамI тужыць,Што гэта —Усё жыццё. 16ЗлучаеI прымушае трымаццаРазам,Нібы слепата — сляпых,Постаці рухаўI думак. Навобмацак,Але мякка,Нібы знутрыЗвыклых паводзінаўІмі кіруеНе бачны ім павадыр. Такі неймаверна далёкіЗаблытаны шляхДа мэты,Якая заўсёдыТут. 17ВыводзішСвой самы вялікі твор —Чалавека —Увесь яго векЗ нятоеснага вымярэння. Табе пярэчацьНайменнi i вобразы,Што чалавекI адпаведны ім,I вядомы. А ён,Жадаючы жыць,ПакідаеI ўсё не пакіне ніякСваю заўчасную вечнасць. 18МаланкаСтараецца рассвятліцьТваю сутонлівую светлынюI выклікаць сілу,Якая ў табе пагасае,На спрэчку. ПярунУладарна загадвае,Каб ты ўклалаСваю нямую душуУ споведзь. А дожджПрытуляецца да цябеI просіць,Каб ты даравалаМаланцыЯе слепату,А перуну — безразважнасць,I неДазволіла светуЗнікнуць. 19У спратах зямлi:БярэшсяI ўсё адноПакiдаешся без увагi. НебаТо прасвятляецца,То хмурнее. СцежкіСыходзяцца разамI зноўРазыходзяцца па паверхнi. Ты зазіраешМне ў памяць —I ў ёйЗнаходзіш утоенаеI ад мяне самога. Адвечны скарб —Які ўсім відаць,А нікімЗнайсціся не можа. 20Нібы абсягРэчаіснасці нераспазнанайПаказвае думцы,Кудою думацьI як разумець,—Увесь часЗабараняюцьI дазваляюцьНам акалічнасці нешта. У намаганняхГартуецца моцI, каб дзейнічалі,Вымагае. А тое,Што мусiць адбыцца з намi,Само настаеI само вытлумачваецца,Як глiнаУ кожным днi. 21Рэчы ўкарэньваюццаУ карысцьI, што паўтараецца тут,Вартуюць. Усіхняя і нічыя,Не рупішся аб ураджаіI не адрозніваеш,Дзе — восень,А дзе — вясна. Адпаўшы ад неба,Але не супаўшы з зямлёю,Вучышся быць паслухмянай таму,Што не маеАбгрунтавання. 22Бясконцая колькасцьАбліччаўЗ цябе вынікае,А тыНе супадаеш з ніводным. Ні з кім не ваюеш,Не хаўрусуешI не адстойваеш сваёй праўды. Але звяртаюцца да цябе,Урэшце,Усе абліччыПа канчатковае высвятленне:Што значаць яны,Калі яны ёсць,I што яны будуць значыць,Калi iх не стане?23БесперастанкуВяртаецца да цябеНаваколле,Як рэха,Якое акрэсліла кругI ўвабрала, што ў крузе,—I постаці дрэў,I гурму будынкаў,I ўвесь краявід,—Але ўжо не можа,Вяртаючыся, знайсці,Адкуль яно ўзніклаI з кімМае супасці... Далучаная да наваколля,Шукаеш з ім разамНешта —Што не адшукваецца,А ёсць. 24Імгла:Ні святло, ні цемра. Замкнуліся вочы,Што бачыліI разумелі ўначы,А вочы,Што бачаць удзень,Не спяшаюцца адамкнуцца. Такая наша пара —Між колішнімI наступным. I самай відушчайУ гэтай парыАбвяшчаецца гліна. 25Рухавая,Як вада,I непарушная, нiбы камень,Ці толькі яшчэПадаешся да небакраю,Ці ўжо вярнулася —I небакрайПератварыла ў сваю прыкмету?Вандруеш са стану ў станI, што пакідаеш,МаешСваім набыткам. 26У гліне сляды:Не лучацца між сабоюНічым,Апроч гліны. Хіба распазнае сябеТой, хто ідзе,У сваіх слядах?А той, хто жыве,У тым, кім ён жыве?Але зноў і зноўкуУпісваюцца слядыУ вечную гліну,А гліна —Ў нявечнага чалавека. 27Не піў —А яе паіў малаком,Не еў —А яе карміў хлебам,Каб абудзілася,Каб ажылаI сказала с л о в а,Якое людзi згубiлi,Калi захацелi ўзысцiНацянькi да Бога. Ела мой хлеб,Піла маё малако,Але каб сказаць —Не сказала нічога. Зноўку замкнулася ад мяне,Зноў адхінулася —Ці то ў здзіўленні,Ці то ў расчараванні,—Нібы янаМне прызналася ў нечым,А я не здолеў пачуць. 28Не прадаецца —Бы золата,I не купляецца —Нібы срэбра. Усюды знаёмая ўсім,Ні ў когаНе выклікае ні зайздрасцi,Ні захаплення. Хінуся да гліны:Не купіцьI не прадасць,Але навучыць справе.
29З таго боку часуДоўжышся да мяжыГэтага дняI хвіліны гэтай. I запаўняеш сабоюУсе прагалы,Разломы,Разрывы,Расколiны,Што раз’ядналiАдказ i пытанне,Прычыну i вынiк,—I з цягам часуНас прысвячаешУ шлях. 30Бы пераможаная,Ляжыш пад нагаміУ кожнага ваяра,У кожнага заваёўцы. Бурацца вежы,Руйнуюцца гарады,Гінуць дзяржавы,Якія былі аздобайI гонарам свету —I ты іх бярэшУ сваё бязмежжа,Але не становішсяНі знакамітай,Ні зруйнаванай. I гэтакЗаўжды. 31Разломіцца раптамЗямная кара —I ў разломеЗ’явіцца голае целаГліны. Нібыта ўва мне самімУбачылі вочы нешта,Што забаронена бачыць —Уражваюся,Што я ёсцьI бачныЗоркам i глiне. 32Наносішся кропкамі,РысаміI кругаміНа рукі,На твар,На грудзі. Датворваеш,Дамалёўваеш чалавека,Упэўніваеш яго,Што ён дужы,Разумны,ПрыгожыI блаславёны Богам. Але калі ты сціраешся —ЧалавекГубляецца ў акалічнасцяхI ўяўленняхI скардзіцца Богу,Што тойАд яго адступіўся. 33За курганаміСвеціцца і не блякнеДалечыня. Сцежкі знайшлі,Куды слацца,I болей не ўводзяць у зманВандроўцаў. МінуўСпякотлівы дзень,А вечарНе надышоў. ПараЗнаходзiць паразуменнеЗ глiнай. 34Пусцеюць радовішчы,РэкіСпрабуюць цячы назад. БезгалосаВыстройваюцца тысячагоддзіАдно за адным,Ды нічымНе могуць дапамагчыI парадзіць нічым не могуцьГэтаму крайняму дню,Гэтаму крайняму году. I толькі глінаБярэцца правесціПа-над прадоннемСваёю дарогайПакінутага чалавека. 35Ты дазваляешРабіць з сабоюУсё,Што надумае чалавекI што здолее,—Нават Бога. Ужываешся ў вобраз,Якім чалавек надзяляеТаго,Хто мусіць яго зразумецьГлыбей, чым ён сам. Услухоўваешся ў таямнiцы,У якiх чалавек адкрываеСябе перад тым,Хто самНайвялiкшая таямнiца. I застаешся ўсё роўнаСабой —Спрадвечнай магчымасцюБыць інакшай. 36Па рэках крывіЦячэшУ інакшыя далячыні. I, прысвячаючы чалавекаУ немінучую смерць,ПрысвячаешУ немінучую неўміручасць. Апошняй праводзішI сустракаешПершай. 37Збочваем:З бальшакоўНа патайныя сцежкі,Каб забароненае забралаУ нас нямогласць,А даравала моц. Гліну,Якая адольваецца,МяняемНа гліну,Якая паволі,Але няўхільна,Адольвае нас. 38Накрэслiваю на глiнеЗнакi,Узоры,Вобразы —I яныЗ яе выпаўзаюць,З яе вылятаюць,З яе выходзяць,Яе пакідаючы,I пачынаюцьАдно за адным паляваць. Калі сустракаюся з іміУ наваколлі,Яны пужаюцца,Уцякаюць,Злуюць,Быццам яныНасампраўдзе жывыя,Быццам яныНасампраўдзе —Я н ы. 39Змена,Што ўсё перайначвае,А самаЗастаецца нязменнай. Сабранае траціцца,I рэчаіснасцьРазгортваецца ў здагадку,Каб адшукаццаЗ таго боку слоў. Вяртаюся ў заўтра,Дзе гліна значыцьБолей,Чым постаціУздоўж перыметруСцен. 40Штодня сустракаемсяI штодняМарым аб нейкай iншай —Тут немагчымай —Сустрэчы. ДрэвыНас памятаюць,А глінаВядзе да свайго небакраю,Дзе БогНе будзе адрозніваццаАд чалавекаI жыццё —Ад жыцця. 41У глыбіні — пласты,А тут,На паверхні,Звініць сцюдзёны ручайI вецерВагае галіны дрэў,I прастораНе мае мяжы... Але апынаецца паступоваТое, што мучыць і радуе,Вабіць і засмучае,Ў мінулым,I апынаецца ўсё бліжэйЧалавек ля гліны. 42Нібы ўбіваюцца ўглыбАпоры,Калі будуецца дом,З глыбiнiПраступаюць задумы,Каб неўзабавеЗвязацца ў цэласны тэкст,Як глiна. Прысутнічаеш незаўважнаУ кожнай развазе,А заўважаешся —I прастораСтрачвае рыштаванні:К у д ы і а д к у л ь. 43Прыклейваешся да чаравікаў,Да рук,Да слоў,I як бы далёкаХто ні заходзіў,Не дазваляеш ямуАдысці назусімI зрабіццаСтароннім,Чужым,Абыякавым да мясціны,Табою асвечанай. НаватНе думаючы пра цябе,Табе прысягаюць людзі,Што будуць памятаць пра цябеДа скону. 44Моцай,Якую ўкладаем у рэчы,Каб імі валодаць,РэчыТрымаюць нас. Мiж сабойЗгаджаемся,Узгадняемся,I вiтаемАдно аднаго пры сустрэчы. Але глыбіняАд нас адступаеццаI закрываеццаТоўшчай паверхні. I толькі гліна —Каб мы не згубілі сябе дарэшты —Свеціцца,Як ліхтар. 45Знаходзіць сама ў сабеБезліч рэчаў,Але самую сябеГубляе. Згадвае мноства імёнаў,Якія даюцца ўсяму,Што ўзнікае,Але сваё забывае. Калі настае —Мінае,Калі становіцца нечым —Перастае быцьН і ч ы м. I тадыУ рыбін і птушакВыпытвае шляхДадому. 46Прысутнае вабіцьВокаI вокам засвойваецца:АдлегласцьМiж тым, што знадворку,I тым,Што ўнутры. ПраменьНапружанага спасціжэнняПрыцягвае і адпускаеПрадмет —I прадметПачынае распазнавацьАдлегласць,А ў ёйПрысутную гліну. 47Збан зберагае,Што маецца ў ім,I, што маецца ў ім,Спаражняе. Нібыта завязь у плод —НяўзнакБудучыня перайшлаУ мінулае:Ува штоПярэйдзе мінулае?Тут нас ужо няма,Але ўжоПраявілася гліна. 48Што ні здараецца з намі,Здараецца як бы не з намі —А з некім. Спяваюць раніцай птушкіI дрэвыШапочуць лістотаю,I бялееТак блiзка,Але к у д ы нам ужоНемагчыма патрапiць,Глiна. Нас перайначвае вынік,Аднак заўсёдыМы застаёмся прысутнічацьНекім ці нечымПобач з мінулым,Якое былоЦ я п е р. 49Не намагаешся спрасаваццаУ крамянёвую моцЦі рассыпацца ў пыл... МудрацыТабе давяраюцьСвае развагі —Не для таго,Каб з іміЗастацца ў вяках,А каб высветліць праз вякі,Дзе думкаРаспазнавала праўду,А дзе памылялася... Доўжышся, як жыццё,Нікому не прыналежная,I ўсё роўнаУсім свая. 50Не хочашДужаю быцьI не можаш слабою. Ты не пярэчыш Богу,А светТабе не пярэчыць. На шаляхУнутранай раўнавагiУзважваеш ПаражнечуI ПаўнатуI нікомуНе прызнаешся, чамуНе пераважвае шаляШалі. 51Паставай,Якой аб’яўляюся т у т,Шукаю сябе самога... Ці месца,Каб спраўдзіцца?. . ГлінаТлумачыць пісьмёныЗабытых стагоддзяў,А я і м а ёЗасвойваюць сінтаксісПаразумення. Нямое,Нікім не адмененае,ЗмаганнеПаміж паверхняйI глыбінёй. 52Нашча:Рыхтуешся да пары,Калі сэнс табе скажа:«Збудзься!. . »СтрашыцьI кліча адначасоваНязнанае прызначэнне. ШторазАхвяруеш сабой —I гэтакНаноў заваёўваешСвет. 53Сведчыш пра цэласнасць,Да якойНічога нельга дадацьI адняць ад якойГэтаксама нічога нельга. А мыРазумеем паглядамI думаем дотыкамI адкладаем на потым сябе,Каб зноўБясконцае мноства разоўВяртацца. 54Творыцца паступоваУ целе гліныЦела быцця,А ў ім,Калі яно створыцца,—Цела думкі,А ў ім,Як яго сарцавіна,—Цела святла:Драбіна,Якая вядзеДа Бога. Пільнуеш свой часI самаНяўзнак адымаешся,Але ўсё роўнаЗаўсёднай апораюЗастаешся. 55ТоесныНечаму іншаму,Чым таму,Кім існую,Ад рэчаўСкіроўваюся да гліны —Жывы,Але мёртвы,Да мёртвай,Але жывой. I болей нікога нямаI нічога няма:Адно перад тымЯк сустрэцца —Р о с т а н ь,Адно перад тымЯк расстацца —С у с т р э ч а. 56ПерамагаешБез перамогі,ДзейнічаешБез учынку,ЖывешБез жыцця. Паміж назоўнікам і дзеясловамСутонішся ў спраўджанымI світаешУ тым, што спрабуеСтацца сабой,—ЧасцінаIнакшай мовы,Што не засвойваецца,Як назоўнiкI як дзеяслоў. 57Паклікала —Але не назвалася. Уначы,У цьмянай размовеЗ нераспазнаным,Я ўпэўніўся,Што не памру,А памяняюся месцамЗ нераспазнаным. I стаў чакаць,Калі развіднее,А развіднела —Убачыў мёртвую глінуI прачытаў уголасЯе імя. 58Калі дакранаюся да яе,ЯнаНешта інакшае ўжо,Чым гліна. Усё,Што збылося,—Знікла. I што не збылося —Знікла. Няма ні жывых,Ні мёртвых,Ні пераможаных,Ні пераможцаў. I толькі стралаУ нерухомай пространі гліныЛяцiцьЗ пачатку ў канец. 1994
Книгогид использует cookie-файлы для того, чтобы сделать вашу работу с сайтом ещё более комфортной. Если Вы продолжаете пользоваться нашим сайтом, вы соглашаетесь на применение файлов cookie.