Т р а х і м. Бач ты яго! чаго яму зажадалася? А не гуляў жа сягоння без майго пазвалення з ёй у «цыганку»? Дык вось пытайся затое свайго бацькі!
К а ц я р ы н к а (да Максіма, паказваючы на сябе і на Мацейку). Пазвольце, дзядзечка, мне да яго, а яму да мяне ў прымы пайсці!. .
М а к с і м (да Ўрадніка). А гэткіяпрымы, ваша бродзіе, не будуць незаконнай здзелкай?
У р а д н і к. Здаецца, што не!
М а к с і м і Т р а х і м (да Мацейкі і Кацярынкі). Ну, дык мірыцеся! што з вамі зробіш?
Мацейка і Кацярынка цалуюцца.
Т р а х і м. А цяпер давайце гуляць іх прымацкія заручыны, а нашы – прымацкія разлучыны!
У с е.
Давайце! Давайце! М а к с і м (да Мацейкі). Рэж, сынок!
Г о л а с (з прысутных). Я буду іграць, а ён няхай скача свае заручыны.
Пачынаецца гульня, у якой найбольш выдзяляюцца Мацейка з Кацярынкай. Танцуюць лявоніху, «мяцеліцу», «мікіту» і іншыя танцы. Хор пяе «Ой ты, мая гарэліца!», «Дуду-весялуху» і іншыя. У часе самага разгару гульні апускаецца
Заслона.