Анатоль Бутэвіч - автор 22 книг. Из известных произведений можно выделить: У гасцях у вечнасці, За наміткай гісторыі, Каралева не здраджвала каралю. Все книги можно читать онлайн и бесплатно скачивать на нашем портале.
Як вядома, на пачатку было Слова. І Слова было ў Бога. І Богам было Слова. У Слове пульсавала жыццё, і Слова з'яўлялася святлом для людзей. Пасля словы пачалі складвацца ў сказы, сказы - у рознага кшталту аповяды. І паплыло, забурліла, заштарміла слоўнае мора, усё больш адыходзячы ад сваёй першаасновы. А ў моры гэтым пачало тануць тое першаснае і глыбокае, адзінае і магутнае Слова, якое было на па...
Дарагі дружа! Тваё падарожжа па найбольш яркіх адметнасцях беларускага краю працягваецца. З кожным новым дакрананнем да пульсуючага нерва гісторыі ты адчуваеш, якое багатае, напружанае і разнастайнае жыццё кіпела некалі на нашай зямлі. Як дбайна і гаспадарліва імкнуліся ўладкаваць яе нашы продкі. І як беражліва захоўваюць плён іхняй працы і шчыравання сённяшнія беларусы. Вось так ад пакалення да п...
Займальны аповед пра прыгоды і каханне 17-гадовай беларускай князёўны Соф’і Гальшанскай і 70-гадовага вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы, чацвёртае шлюбаванне якога адбывалася ў беларускім Новагародку ў лютым 1422 года. У выніку ў Польшчы запачаткавалася вядомая на ўсю Еўропу каралеўская Ягелонская дынастыя. У рамане цесна пераплецены палітыка і каханне, інтрыгі і канфлікты, заме...
Лiчыцца, что важнейшымi ў сусветнай гiсторыi займалiся выключна мужчыны. Насамрэч роля жанчын не меней значная, праўда, да гэтай пары належным чынам не ацэненая. Беларуская зямля выхавала нямала жанчын, жыццё якіх без перабольшання стала легендай, атулена такімі міфамі і паданнямі, што і не зразумееш — праўдзівая гэта асоба ці прыдуманая мудрымі казкатворцамі. Кніга апавядае пра найбольш знакавыя...
Кнігу "На далонях вечнасці" склалі творы, якія ўвайшлі ў серыю "Сем цудаў Беларусі". Яны прысвечаны нашай роднай старонцы, нашай мілай зямельцы, нашаму непаўторнаму краю, што завецца Беларуссю. Яна расказвае пра найбольш памятныя і значныя падзеі, з'явы, помнікі прыроды, культуры і гісторыі, пра выбітныя асобы, якімі адметна сярод іншых наша Беларусь. Па іх пазнаюць і прызнаюць нас, беларусаў, па ...
Як? Чаму? Навошта? Гэтыя пытанні ты, дарагі чытач, не раз задаваў не толькі бацькам, настаўнікам, а і самому сабе. Бо кожны, хто прыйшоў на гэтую зямлю, хоча ведаць — дзеля чаго? Намагаецца зразумець сэнс жыцця і сэнс быцця. У гэтым пошуку сябе і сваіх каранёў важнае значэнне мае вяртанне да духоўнасці, да веры, да нашай хрысціянскай веры, якую шанавалі і абаранялі цягам больш за тысячагоддзе насе...
У гэтай казцы ў займальнай форме расказваецца пра незвычайныя прыгоды маленькага таўсматага кацяняці, якое з часам стала дужай і прыгожай коткай. Рыска была вельмі гарэзлівай, памаўзлівай і цікаўнай. З-за гэтай цікаўнасці яна часта трапляе ў самыя неверагодныя і смешныя сітуацыі, якія часам з’яўляюцца нават небяспечнымі для жыцця. Разам з нястомнай на выдумкі Рыскай вы адчуеце вастрыню яе дзівосны...
Гэта кніга пра адзін са славутых на ўсю Еўропу беларускіх гарадоў - Нясвіж і яго гаспадароў князёў Радзівілаў, якіх называюць некаранаванымі каралямі. Іхнія валоданні без перабольшання можна назваць Радзівілаўскай дзяржавай. Мы говорым Нясвіж - разумеем Радзівілы, ма гаворым Радзівілы - разумеем Нсвіж. Радзівілы вылодалі маёнткамі ў Аўстрыі, Польшчы, Прусіі, Італіі, Францыі, Украіне - усяго на ...
Карыстальнікам камп’ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп’тэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх – Віруса Шкодзю – і распавядаецца ў новай кнізе вядомага пісьменніка Анатоля Бутэвіча. Незвычайныя прыгоды і адмысловыя штукарствы хітрага, вераломнага – а часам наіўнага і нават... закаханага Віруса пацешаць юных чытачоў і дарослых, падаруюць радасць ад сустрэчы з кн...
У гэты зборн?к увайшл? творы для чытання ў 6 класе так?х вядомых п?сьменн?каў, як Якуб Колас, Янка Маўр, Янка Брыль, ?ван Навуменка - ?нш.
Эта книга об одном из привлекательных памятников белорусского зодчества, известном с первой половины XVI столетия - Мирском замке, который внесен в список всемирного культурного наследия ЮНЕСКО. Адресуется всем, кто желает заглянуть за горизонт давней истории, чтобы представить, что и как происходило в стране замков - так называли тогда белорусские земли...
Дарагі дружа! Ты трымаеш у руках чарговую кнігу з інтрыгуючай назвай серыі “Сем цудаў Беларусі”. Яна – працяг ранейшага аповяду пра наш беларускі радавод, пра нашу з табой біяграфію. Ухвальна, што розгалас пра слаўныя і незабыўныя падзеі з гісторыі беларускай зямлі з кожным годам набывае ўсё большую моц, захоплівае ўсё больш цікаўных. Чуйнае сэрца неабыякавага сучасніка, як тонкі камертон, адэкват...
І з Нясвіжскім замкам, і з ягонымі гаспадарамі Радзівіламі адбывалася столькі займальных і неверагодных прыгод, што сёння цяжка разабрацца, дзе праўда, а дзе людская прыдумка. Герой казкі Данік вырашыў наведаць адно з самых таямнічых і легендарных нясвіжскіх збудаванняў — Радзівілаўскае метро. Разам з чароўным сваім спадарожнікам бардова-чырвоным канём спусціўся ён у глыбокія і загадкавыя лёхі. Зл...
ДАРАГІ ДРУЖА! Чарговая кніга з серыі “Сем цудаў Беларусі” прысвечана лёсам толькі некаторых прадстаўнікоў даўніх і знакамітых родаў, што жылі некалі на беларускай зямлі. Яны праславілі яе і праславіліся самі ратнымі подзвігамі, мудрай палкаводчай, дзяржаўнай і палітычнай дзейнасцю ў Вялікім княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім. Многія праявілі сябе мецэнатамі, падтрымлівалі развіццё навукі, ку...
Гэтая кн?га - другая, дакументальная частка рамана ?Каралева не здраджвала каралю...?. Чытач знойдзе шмат ц?кавага - ў мног?м новага матэрыялу пра час ад запачаткавання Вял?кага Княства Л?тоўскага - Крэўскай ун?? 1385 года да Любл?нскай 1569 года.
Амаль 700-гадовы Крэўскі замак, які знаходзіцца ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, вядомы ў гісторыі найперш тым, што вялікі князь літоўскі Ягайла 14 жніўня 1385 года падпісаў тут пагадненне з Каралеўствам Польскім, якое назвалі Крэўскай уніяй. Гэта мощна змяніла ход еўрапейскай гісторыі. Па запрашэнні шляхты Ягайла стаў каралём польскім. 70-гадовы Ягайла разам са сваёй чацвёртай жонкай 17-...
Карыстальнікам камп’ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп’тэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх – Віруса Шкодзю – і распавядаецца ў новай кнізе вядомага пісьменніка Анатоля Бутэвіча. Незвычайныя прыгоды і адмысловыя штукарствы хітрага, вераломнага – а часам наіўнага і нават... закаханага Віруса пацешаць юных чытачоў і дарослых, падаруюць радасць ад сустрэчы з кн...
Дарагі дружа! Не стамляйся шукаць ісціну. Стомлены чалавек не адужае дарогу жыцця. А веды дадаюць дужасці, сілы, мудрасці. Так заўсёды лічылі нашы продкі. І нястомна імкнуліся да святла ісціны і праўды. Таму на ўсім гістарычным шляху пакідалі свае памятныя адзнакі, свае апазнавальныя знакі. І дагэтуль яны ўяўляюцца яркапраменнымі маячкамі, што пазначаюць шлях з мінулага ў будучае, яднаюць дзень уч...
Жыццё бывае такім размаітым і нечаканым, што не паверыш часам у яго праявы. Гэтыя апавяданні пра тое, што здзівіла і зачапіла аўтара, што змусіла яго неабыякавымі вачыма зірнуць на вакольны свет і на нас з вамі ў ім. Аўтар верыць, што ўсё ў жыцці пачынаецца з Кахання і Любові. У гэтым намагаецца пераканаць і свайго чытача. А яшчэ ён верыць, што свет складаецца з дзівосаў, парадоксаў і нечаканасцяў...
Творы, уключаныя ў кнігу А. Бутэвіча, раскрываюць перад чытачом трывожны і зваблівы свет кахання, асабліва на яго пачатковай стадыі, калі юнакі і дзяўчаты, хлопчыкі і дзяўчынкі пакутліва шукаюць узаемаразумення, спрабуюць спазнаць і зразумець сапраўдны сэнс гэтага жаданага і вабнага пачуцця. На гэтым шляху пошуку іх чакае радасць адкрыццяў і гаркота расчараванняў, прыемнасць спазнання дабра і марк...
Новую кнігу аўтара склалі казкі пра цікаўных, добрых і спагадлівых дзяцей, пра дрэвы, птушак і іншых незвычайных істот.Прырода ў іх нібы ажывае і набывае здольнасць тварыць цуды. Акрамя традыцыйных матываў, у казкі ўваходзяць рэаліі сённяшняга дня: чароўныя здольнасці камп’ютэраў, магчымасці Інтэрнету.