У правінцыйным мястэчку Янаўску (маці аўтара, дарэчы, у час напісання твору жыла ў Барысаве), заселеным пераважна расійскамоўнымі вайскоўцамі і ваеннымі пенсіянерамі, раптоўна з’яўляюцца ўцекачы з Усходу. Пасяліўшыся на ўскрайку, яны наладжваюць гандаль наркотыкамі, гвалцяць мясцовых дзяўчат. Перасяленцы (“набрыдзь”, “пошасць”, “прыхадні”, “чужынцы” — так называе іх сам аўтар) пачуваюць сябе вольна: янаўскія мянты прадаліся ім, а напужаныя жыхары гораду лічаць за лепшае не ўмешвацца. І толькі на...
У правінцыйным мястэчку Янаўску (маці аўтара, дарэчы, у час напісання твору жыла ў Барысаве), заселеным пераважна расійскамоўнымі вайскоўцамі і ваеннымі пенсіянерамі, раптоўна з’яўляюцца ўцекачы з Усходу. Пасяліўшыся на ўскрайку, яны наладжваюць гандаль наркотыкамі, гвалцяць мясцовых дзяўчат. Перасяленцы (“набрыдзь”, “пошасць”, “прыхадні”, “чужынцы” — так называе іх сам аўтар) пачуваюць сябе вольна: янаўскія мянты прадаліся ім, а напужаныя жыхары гораду лічаць за лепшае не ўмешвацца. І толькі настаўніца Люба, побач з хатай якой размясціліся бежанцы, спрабуе неяк абараніць сябе і свайго маленькага сына, які нарадзіўся з хваробай Даўна. Рукамі паслугачкі-пакаёўкі Васіліны перасяленцы забіваюць настаўніцу. За некалькі дзён да смерці Люба адпраўляе ліст брату Данілу з просьбай аб паратунку. Даніла спешна прыязджае ў Янаўск і, помсцячы за смерць сястры, уступае ў бязлітасную схватку з прыхаднямі і іх тутэйшымі памагатымі. У рэшце рэшт ён дабіваецца таго, што бежанцы пакідаюць атручаны імі горад, з’язджаюць у сталіцу. Такім чынам, зло застаецца непакараным, яно проста сыходзіць у іншае месца. Заканчваецца раман сімвалічнай сцэнай узыходу сонца над “друхлымі будынкамі і кволымі, самотнымі дрэвамі” і словамі асірацелага хлопчыка-“даўнёнка” (наватвор Станкевіча), пачутымі ім у свой адрас ад дзяцей перасяленцаў: “Мы грэбаныя псіхі”. Гэткую канцоўку сам аўтар называе “хэпі-эндам”.
Месца дзеяння ў рамане — Беларусь. Час — другая палова 90-х гадоў мінулага, ХХ-га, стагоддзя. Агульны заняпад. Беларусь Станкевіча — гэта краіна “ўбогіх і жабракоў”, вырадкаў з рабскай псіхалогіяй, якія не зважаюць на ўласную галечу і дэградацыю, на тое, што чужынцы захопліваюць іх тэрыторыю, а дзяцей “саджаюць на іглу”. Книга «Любiць ноч — права пацукоў» автора Юры Станкевіч оценена посетителями КнигоГид, и её читательский рейтинг составил 8.20 из 10.
Для бесплатного просмотра предоставляются: аннотация, публикация, отзывы, а также файлы для скачивания.
31 оценка
Рецензии на книгу
Написано 0 рецензий