Уведомлений еще не было
8.0
Автор - Казімір Сваяк
Подписчики

Казімір Сваяк

1890 г. – 1926 г.
Канстанцін Стаповіч (Стэповіч)
Кураторы

Краткая биография автора

Казімір (Казімер) Сваяк — беларускі каталіцкі святар, грамадска-нацыянальны дзеяч, паэт.Сапрауднае iмя : Канстанцін Стаповіч (Стэповіч).Нарадзіўся ў сям’і селяніна-паўвалочніка Мацея Стаповіча, у сям’і было шасцёра дзяцей (у т.л. браты Альбін і Бернард Стаповічы) і яна жыла ў невялікай хатцы пакуль мясцовы памешчык Сволькен, якому Мацей служыў лесніком, не даў участак зямлі і драўніну на будаўніцтва новага дома. Новы вялікі (па тагачасных мерках) — «на два канцы» — дом стаіць (часткова) у Бараня...

Казімір (Казімер) Сваяк — беларускі каталіцкі святар, грамадска-нацыянальны дзеяч, паэт.Сапрауднае iмя : Канстанцін Стаповіч (Стэповіч).Нарадзіўся ў сям’і селяніна-паўвалочніка Мацея Стаповіча, у сям’і было шасцёра дзяцей (у т.л. браты Альбін і Бернард Стаповічы) і яна жыла ў невялікай хатцы пакуль мясцовы памешчык Сволькен, якому Мацей служыў лесніком, не даў участак зямлі і драўніну на будаўніцтва новага дома. Новы вялікі (па тагачасных мерках) — «на два канцы» — дом стаіць (часткова) у Баранях і сёння (адзін «канец» перавезены).Скончыў пачатковую і Свянцянскую павятовую школы (1905). У 1906—1907 жыў у Вільні дзе даведаўся пра «Нашу ніву». У 1908 паступіў у Пецярбургскую духоўную семінарыю. У 1912 захварэў на сухоты, у тым жа годзе напісаў першы верш «На імяніны майго пробашча». Зіму 1912—1913 правёў на курорце ў Закапанэ. У 1913 у газеце «Беларус» друкуюцца яго творы. З-за хваробы толькі вясной 1915 быў высвечаны на ксяндза ў Петраградзе з рук біскупа Яна Цепляка і атрымлівае прызначэнне вікарыем у Камайскі касцёл. Неўзабаве, да вялікай радасці К. Стаповіча, яго пераводзяць у Клюшчаны, што побач Баранёў, 19 чэрвеня 1915 газета «Беларус» змясціла віншаванне ксяндзу Стаповічу з нагоды яго прыміцыі ад жыхароў Клюшчан.У Клюшчанах К. Стаповіч стварыў хор, у якім, паводле звестак Я. Драўніцкага, спявалі хлопцы і дзяўчаты з Вялікай Казаноўшчыны, Будрань, Пятрашышак, Кісялёў, некаторыя нават з Трашчан. У самага К. Стаповіча быў добры слых і лірычны тэнар, ён добра граў на скрыпцы, а смычком дырыжыраваў. З хорам ён развучваў не толькі рэлігійныя, але і народныя беларускія песні: «Чырвона каліначка», «Гусі», «Зялёны дубочак», «Салавейка». Першае казанне на беларускай мове прагучала ў Клюшчанскім касцёле 21 лістапада 1915 года.У Клюшчанах узнік нелегальны гурток «Хаўрус Сваякоў», галоўнай задачай якога з'яўлялася самаадукацыя на аснове хрысціянскай этыкі. Тут рыхтавалі і чыталі рэфераты, ладзілі канцэртна-дэкламацыйныя сходы, арганізоўвалі прадстаўленні (для пастаноўкі выкарыстоўваліся найчасцей п'есы самага Сваяка), народныя бібліятэкі. У Клюшчанскай акрузе намаганнямі К. Стаповіча было адкрыта сем школ. Адна з іх — бараньская — размяшчалася ў бацькоўскай хаце — займала яе палову, потым, калі стала цесна, перайшла да суседа — Вітаўта Буйкі. Не хапала настаўнікаў — К. Стаповіч адкрыў курсы па іх падрыхтоўцы. Падручнікі, школьныя прылады ён таксама прывозіў з Вільні, часта — набытыя за ўласныя грошы. У канцы 1916 за беларусізацыю касцёла К. Стаповіча пераводзяць на Беласточчыну. Дзе ён таксама спрабаваў увесці беларускую мову ў касцёле, але гэта было адразу забаронена мясцовым пробашчам.У 1917—1919 хварэў, зноў паехаў у Закапанэ дзе адначасова працаваў капеланам кліматычнага шпіталя. У ліпені 1919 сабраўся дадому, у Клюшчаны. Па дарозе заехаў да сябра — ксяндза Я. Германовіча (Вінцук Адважны) у Лапеніцу, што пад Ваўкавыскам. Там К. Стаповіч выступаў з казаннямі па-беларуску, прычыніўся да арганізацыі школ. У выніку з'явіўся пратэст, падпісаны мясцовымі ксяндзамі, супраць ужывання беларускай мовы ў касцёле.Узімку 1919—1920 — зноў у Закапанэ. З гэтага часу яго творы — вершы, апавяданні, эсэ, філасофскія эцюды, гумарэскі, публіцыстычныя артыкулы рэлігійнага і літаратурна-крытычнага зместу, у т.л. нарыс пра Ф. Багушэвіча, нататку пра аповесць «Дзве душы» М. Гарэцкага, пачынаюць друкаваць у віленскіх беларускіх перыядычных выданнях. З Закапанэ прыехаў у Пабродзе, дзе закончыў пісаць навуковую працу аб уніі на Беларусі для рэдакцыі «Крыніцы». Калі пачалася савецка-польская вайна, К. Стаповіч пераязджае з Пабродзя ў Клюшчаны, дзе падчас прыходу Чырвонай арміі заступае ўцёклага пробашча, а таксама і пробашча ў Буйвідзях.У канцы 1920 К. Стаповіч атрымлівае размеркаванне ў Засвір, дзе служыў у напаўразбураным кармяліцкім саборы, пераробленым пасля паўстання 1863 года ў праваслаўную царкву. К. Стаповіч стаў першым пробашчам пасля аднаўлення касцёла, тоўстыя і вільготныя сцены будынка былі шкоднымі для яго здароўя. З-за даносу недабразычліўцаў хутка К. Стаповічу было забаронена служыць на беларускай мове, нават уладамі быў учынены вобыск, з мэтай знайсці беларускамоўную літаратуру.У Засвір К. Стаповіча прыязджаў мастак Ракіцкі, член «Хаўрусу Сваякоў», які намаляваў абраз Св. Іасафата Кунцэвіча для галоўнага алтара. У гонар Св. Іасафата К. Стаповіч устанавіў у парафіі 16 лістапада фестываль. Таксама прыязджаў кс. В. Гадлеўскі з Жодзішак, які рабіў казанні па-беларуску. Бываў мастак і пісьменнік Язэп Драздовіч, яны з К. Стаповічам абмяркоўвалі тэмы беларускага мастацтва, літаратуры, гісторыі, беларускага адраджэння, Драздовіч падарыў Стаповічу некалькі абразоў. Заязджаў Людовік Хамінскі.Восенню 1922 стан здароўя К. Стаповіча пагаршаецца. Восень 1923 — вясну 1924 зноў правёў у Закапанэ. Вяртаецца ў Засвір, але хварэе. У 1924 у Вільні выходзіць зборнік паэзіі Казіміра Сваяка «Мая Ліра», зборнік аб'яднаў самыя розныя творы Сваяка: вершы-медытацыі, і вершы-звароты да Бога, вершы-імпрэсіі і вершы ў прозе, балады і жартаўлівыя прыпеўкі, вершы на евангельскія сюжэты. Зіма 1924—1925 — зноў Закапанэ, але стан здароўя пагаршаецца, зімой 1926 К. Стаповіч нават думае што памрэ на чужыне, некалькі разоў просіць брата Альбіна і кс. Адама Станкевіча забраць яго з Закапанэ. Урэшце кс. А. Станкевіч паехаў за ім, у К. Стаповіча нават з'явілася надзея што на радзіме ў Клюшчанах ён выздаравее, але з цягніка ў Вільні яго давялося выносіць ужо на руках.Паміраў ён у Вільні, у шпіталі, пры смерці быў пры ім ксёндз Адам Станкевіч. Памёр 6 мая, 7 мая цела перавезлі ў касцёл Святога Мікалая. Там сабралася ўсё віленскае беларускае грамадства. Прамову меў ксёндз Адам Станкевіч.К. Стаповіч прасіў у сяброў, каб яго пахавалі ў Клюшчанах — ён даўно выбраў сабе месца, але пахавалі яго ў Вільні на могілках Роса, непадалёк ад магілы М. Чурлёніса. Хор Віленскай беларускай гімназіі спяваў беларускія рэлігійныя песні. Згодна з жаданнем, выказаным у тастаменце, над магілай прагучалі ўсе тры мовы: кс. Гадлеўскі — па-беларуску, кс. Рэпаць — па-польску, кс. Чыбірас — па-літоўску. На адкрыццё помніка К. Стаповічу ў Вільню за 85 км прыйшла вялікая група моладзі з Клюшчан.
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Каз?м?ра Сваяка в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Каз?м?ра Сваяка в жанрах .

Творчество Каз?м?ра Сваяка

На нашем сайте представлены 2 книги автора Каз?м?ра Сваяка. Самая популярная по мнению наших читателей "".

8.0
0
0
Мая ліра
Мая ліра

СВАЯК КАЗ?М?Р (Стапов?ч Канстанц?н) МАЯ Л?РА В е р ш ы Рэпрынтнае выданне

0.0
0
0
Выбраныя творы
Выбраныя творы

У кнізе ўпершыню максімальна поўна сабрана творчая спадчына беларускага каталіцкага святара Кастуся Стэповіча, вядомага як выдатны беларускі паэт Казімір Сваяк (1890–1926). Акрамя вядомых у свой час асобных выданняў зборніка вершаў “Мая ліра”, п’ес “Янка Канцавы” і “Купалле", дзённіка “Дзея маёй мыслі, сэрца і волі”, у кнігу ўвайшлі раскіданыя па заходнебеларускай перыёдыцы 1910—1920-х гадоў шматл...